Аб каралевічу-чараўніку
Белорусская народная сказка /на белорусском языке/
- Слушать онлайн mp3, 12:27
Быў сабе адзін бедны чалавек. Меў ён сына, але не мог яго пры сабе трымаць, бо быў дастаткова бедны. Так аднаго разу і кажа:
– Хадзем, сынку, дзе ў свет. Мо, аддам я цябе на навуку да якога майстра.
– А што рабіць… Добра, татку!
Вось і пайшлі яны. Ідуць яны так, ідуць, ажно недзе ў лесе спатыкае іх нейкі стары чалавек ды пытае:
– Куды ж вы ідзяце?
– Іду ў свет. Мо, дзе сына аддам да майстра на навуку.
– О, то мо мне аддайце? Я яго за тры леты ўсяму вывучу.