Детское радио|Сказки
Счётчик:

PostHeaderIcon Асцярожны пасланец

Белорусские народные сказки /на белорусском языке/
Асцярожны пасланец

  • Слушать онлайн mp3, 5:02

Быў сабе адзін пан, ды такі паганы, злосны, што проста бяда. Ніхто не мог яму дагадзіць. Усе яго баяліся, як чорта. Бывала, як прыйдзе да яго хто што-небудзь папрасіць, а ён раптоўна як крыкне:
– Што скажаш!
Дый той кажа:
– Усё добра, паночку, – а сам дрыжыць, бы асіна.
– А па добрым што? – закрычыць пан. – На канюшню яго, галгана!
Так і не дасць ні слова прамовіць. Іначай ён і не ўмеў з людзьмі гаварыць. І баяліся ж людзі гаварыць таму пану што-небудзь кепскае, не пад гумар – засячэ, усю скуру зніме, калі хто не патрапіць сказаць так, як ён хоча, і трапіць яму не па шэрсці.
Толькі быў адзін нехлямяжы мужычок, звалі яго Стопкам.

Посмотрите ещё сказки:

Оставить комментарий

Реклама
Copyright Твоя сказка © 2012