Іван Іванавіч – царэвіч
Белорусская народная сказка /на белорусском языке/
- Слушать онлайн mp3, 16:20|13.35
1 Часть
2 Часть
Жыў сабе цар у якімсьці гасударстве, у якімсьці царстве, і быў у яго сын, Іван Іванавіч – царэвіч. Цар яго не пускаў нікуды гадоў да васемнаццаці, каб не заглядаўся ні на што, не балаваўся. А сын ужо давай прасіцца:
– Бацюхна родны, пусціце свету пабачыць.
Цар яму даў роту салдат, даў каня, збрую, меч і ружжо. Ездзіў-ездзіў царэвіч, паляваў-паляваў па лясах ды па пушчах, пасля выязджае ён на палянку, ды шукае, дзе б яму адпачыць.