Іван Прыўкрасны і князь Ладымір
Белорусская народная сказка /на белорусском языке/
- Слушать онлайн mp3, 5:02
Жыў-быў сабе Іван Прыўкрасны, сірата няшчасны, і служыў ён па князях, па панах і па ўсіх багатырах. Не меў ён сабе ні адзення багатага, ні слова добрага. Наняўся ён да князя Ладыміра, кіеўскага самадзержца мнагалітасцівага. Праслужыў ён у князя тры гады – ды ўсё так сама не меў ні адзення батага, ні слова добрага.
Даждалі Вялікадня. Князь Ладымір стаў сваіх слуг, што былі ў яго, збіраць. Быў у яго Алёшка – лёгкі на язык, салодкі на слова. Князь Ладымір і пытае ў Алёшкі:
– Ніхто на нас не крыўдзіцца? Ніводная душа?
– Ёсць у нас Іван Прыўкрасны, сірата няшчасны! Той крыўдзіцца.
хорошая сказка